Канцэрт Лявона Вольскага на канале Сепультура Alive
26 лютага ў 21:00 па мінскім часе на Youtube-канале Сепультура Alive для беларусаў па ўсім свеце выступіць гурт Volski на чале з легендарным Лявонам Вольскім.

Арганізаратары абяцаюць хіты, неспадзяванкі, сюрпрызы і шмат-шмат цеплыні і драйву: «Рыхтуйцеся танчыць і спяваць разам з музыкантамі, размаўляць з імі ў чаце і адчуваць сябе сярод сваіх людзей!»
Купіць сімвалічны квіток на канцэрт, каб падтрымаць праект і музыкантаў, можна тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное