Наста Лойка: «Пакуль цяжка зразумець як наладзіць сваё новае жыццё, быт і асіліць інфармацыйныя хвалі»

Вызваленая праваабаронца звярнулася з падзякай да тых, хто яе падтрымліваў, і патлумачыла, чаму бліжэйшым часам не будзе даваць інтэрв’ю.

— Я вельмі рада, што магу звярнуцца да вас наўпрост, выказаць бязмерную любоў і падзяку за падтрымку падчас самага складанага ўключанага маніторынгу ў маім жыцці, асабліва маёй любімай камандзе Human Constanta, — адзначае Наста Лойка.

Я ўдзячная сотням неабыякавых за лісты, думкі, цёплыя словы, дапамогу сабаку Эрыку — гэта бясцэнна.

Наста Лойка

Зараз я вымушана знаходжуся ў Польшчы. Сябры кажуць, што я амаль не змянілася за гэтыя гады, і мне вельмі важна гэта чуць.

Я ўжо паспела звязацца з тымі, хто былі побач са мной у СІЗА і калоніі. Сацыяльныя сувязі сталі маім вялікім набыткам.

Агульную радасць азмрочвае тое, што шмат дарагіх людзей застаюцца ў зняволенні. Я вельмі сумую, перажываю і з нецярпеннем чакаю іх вызвалення.

Пакуль цяжка зразумець як наладзіць сваё новае жыццё, быт і асіліць інфармацыйныя хвалі, але я паступова спраўлюся.

У бліжэйшы месяц я не гатовая даваць інтэрв’ю і размаўляць з прэсай.

За гэты час я планую правесці рэфлексію новага досведу, падправіць здароўе і паўнавартасна ўключыцца ў праваабарончую дзейнасць. Спадзяюся на вашую падтрымку і надалей, каб рабіць гэты свет трошачкі гуманней і лепш.

Яшчэ раз дзякуй і да сустрэчы!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(1)