Политика

Аляксандар Мілінкевіч. Жыццё ў фота

У дзень пахавання выбітнага палітыка згадваем яго жыццёвы шлях.

Аляксандра Мілінкевіча, які памёр 11 жніўня на 80-м годзе жыцця, пахаваюць 22 жніўня на варшаўскіх могілках «Павонзкі». Развітанне з ім прызначанае на 10.00 у Варшаўскім архікафедральным саборы Святога Яна Хрысціцеля.

Радыё Свабода публікуе фотаздымкі, па якіх можна прасачыць жыццёвы шлях выбітнага палітыка, сапраўднага патрыёта Аляксандра Мілінкевіча.

Аляксандр Мілінкевіч з жонкай Інай Кулей пасля рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2006 года. 17 лютага 2006 года
Аляксандр Мілінкевіч з бацькам Уладзімірам і маці Марыяй. Яны былі настаўнікамі. 1954 год
Аляксандр Мілінкевіч з мячом, на здымку яму 18 гадоў, 1965 год
Малады Аляксандр Мілінкевіч
Паспяховы навуковец-фізік, Аляксандр Мілінкевіч быў намеьнікам старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму ў пытаннях адукацыі, культуры, аховы здароўя, моладзі, спорту, СМІ, рэлігіі, міжнародных зносін і аховы гістарычнай спадчыны з 1990 па 1996 гады
Аляксандр Мілінкевіч (справа) стаў прэзідэнтам баскетбольнага клубу «Гродна-93», чэмпіёна Беларусі, 1996 год
Падчас перадвыбарчай кампаніі Мілінкевіча асабіста віталі лідары Еўразвязу і многіх еўрапейскіх краін. Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозам у Бруселі. 1 лютага 2006 года
Мілінкевіч выступае на перадвыбарчым мітынгу на мінскай Нямізе. 2 сакавіка 2006 года
Фота на плакат для выбарчай прэзідэнцкай кампаніі 2006 года
Апазіцыйныя кандыдаты Аляксандр Казулін і Аляксандр Мілінкевіч дэманструюць адзінства перад аб'ектывамі фотакарэспандэнтаў падчас сустрэчы з выбаршчыкамі напярэдаднi прэзідэнцкіх выбараў ў Мінску. 17 сакавіка 2006 года
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч са сваёй жонкай Інай Кулей падчас галасавання на выбарчым участку ў Мінску. 19 сакавіка 2006 года
Аляксандр Мілінкевіч выступае перад удзельнікамі шматтысячнага мітынгу супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў увечары пасля закрыцця выбарчых участкаў. Менск, 19 снежня 2006 года
Аляксандр Мілінкевіч размаўляе з удзельніцамі пратэставага намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы. 21 сакавіка 2006 года
Мілінкевіч вітае удзельнікаў намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску на трэці дзень пратэстаў пасля сфальсіфікавыных выбараў. 21 сакавіка 2006 года
Мілінкевічу прысудзілі 15 сутак арышту за арганізацыю несанкцыянаваных уладамі акцый пратэсту. 27 красавіка 2006 года
Мілінкевіч збірае подпісы за апазіцыйных кандыдатаў падчас мясцовай выбарчай кампаніі. Віцебская вобласць, 14 лістапада 2006 года
З Прэміяй Сахарава за свабоду думкі. Страсбург, 12 снежня 2006 года
Лідара руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча затрымалі ў Мастах пасля сустрэчы з мясцовымі жыхарамі. 19 красавіка 2008 года
І пасля выбараў 2006 году Аляксандр Мілінкевіч заставаўся для заходніх лідараў прадстаўніком беларускага дэмакратычнага руху. З канцлеркай Нямеччыны Ангелай Меркель у Берліне. 10 верасня 2008 года
Аляксандр Мілінкевіч, Зянон Пазьняк і міністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг на сустрэчы ў МЗС Чэхіі перад першым форумам Усходняга партнёрства ў Празе. 5 траўня 2009 года
«Я — праваслаўны, жонка — каталічка. Мы наведваем і царкву, і касцёл», — адказваў Аляксандр Мілінкевіч на пытанні чытачоў Свабоды. З жонкай Інай Кулей у Архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Менску. 3 траўня 2010 года
Сустрэча з Вацлавам Гаўлам у Празе. 4 кастрычніка 2011 года
Аляксандр Мілінкевіч падчас выбарчай парламенцкай кампаніі. Мінск, 7 жніўня 2012 года
Мілінкевіч у мінскай студыі Радыё Свабода. 12 верасня 2012 года
Лідар руху «За Свабоду» ўшаноўвае памяць паўстанцаў Каліноўскага ў Свіслачы на Гарадзеншчыне. 23 студзеня 2013 года
Аляксандр Мілінкевіч з Інай Кулей на прэзентацыі кнігі «Алексіевіч на Свабодзе» ў Мінску. 14 красавіка 2016 года
Аляксандр Мілінкевіч на вакацыях у Берштах на Гарадзеншчыне, дзе ў яго была родавая сядзіба. 2018 год
У 2008 годзе Аляксандр Мілінкевіч стаў заснавальнікам Прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі». Штогод уганараванне лаўрэатаў адбывалася ў роднай вёсцы Быкавы Бычкі. На фота: цырымонія 23 чэрвеня 2018 года
У 2020-м Мілінкевіч падтрымаў Святлану Ціханоўскую і далучыўся да яе каманды ў якасці пазаштатнага дарадцы. На фота: на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве, 6 жніўня 2023 года
Аляксандр Мілінкевіч пасля ўганаравання медалём да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Узнагароду прысудзілі за вялікія заслугі ў справе абароны незалежнасці Беларусі і развіцця дэмакратыі. Вільня, 28 верасня 2023 года

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(3)