Канвеер рэпрэсій. Магілёўскі журналіст Яўген Глушкоў, які адбыў свой тэрмін, шпіталізаваны
Хроніка палітычнага пераследу 23 жніўня.
Вызвалены магілёўскі журналіст Яўген Глушкоў, ён шпіталізаваны

Як стала вядома Позірку, пасля адбыцця тэрміну выйшаў на волю 57-гадовы магілёўскі журналіст, палітвязень Яўген Глушкоў.
Адразу пасля прыезду ў Магілёў ён быў шпіталізаваны з трафічнай язвай, паведаміла крыніца. Перад вызваленнем ён таксама знаходзіўся ў бальніцы.
Журналіст быў затрыманы 5 студзеня 2024 года. Абвінавачваўся па ч. 1 і 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім) і ч. 1 арт. 361-3 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асобаў да такога ўдзелу) КК.
31 ліпеня Глушкоў быў прыгавораны да 3 гадоў пазбаўлення волі.
читайте также
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное