Але брэнда «Гарызонт» няма, яго няма ў Расіі, яго амаль няма і ў Беларусі. Цалкам страчаныя кампетэнцыі.
Кныровіч: «Пад выглядам буйнога холдынгу, які выпускае некалькі мільёнаў тэлевізараў, мы проста збіраем чужую прадукцыю»
Прадпрымальнік і блогер — пра тое, як беларусы страцілі адзін са сваіх вядомых брэндаў.
Лукашэнка нядаўна пасля візіту на адно з прадпрыемстваў холдынгу «Гарызонт», выказаў незадаволенасць убачаным, канкрэтна ўзроўнем лакалізацыі.
Эканаміст Аляксандр Кныровіч растлумачыў, чаму так адбываецца на вытворчасці з даволі высокімі паказчыкамі рэнтабельнасці — 3%.
— У лепшыя часы «Гарызонт» выдаваў 3 мільёны тэлевізараў штогод. Гэта быў вельмі вядомы брэнд на ўсей тэрыторыі Савецкага Саюза, — нагадаў Аляксандр Кныровіч на Еўрарадыё. — У мінулым годзе, дзякуючы Белполу, мы ўбачылі сакрэтную справаздачу, дзе гаварылася аб тым, што зараз на прадпрыемстве не выконваецца план па выпуску 2 мільёнаў тэлевізараў у год.
І ўсё ж справа не ў гэтым. Бо мы разумеем, наколькі павялічыўся рынак з савецкіх часоў. Раней тэлевізар быў нейкай раскошай, а зараз гэта стандарт. У любой кватэры ёсць тры тэлевізары ў кожным пакоі, і гэта нармальна.
Як гэта заўважана? Я паглядзеў справаздачнасць «Гарызонта» яшчэ за адзін з апошніх гадоў. Там гаворка ішла пра выпуск ужо 1 мільёна тэлевізараў. Цікава, на якія абароты яны разлічвалі пры гэтым.
Калі ўявіць, што адзін стандартны тэлевізар, які найбольш часцей мог бы прадавацца, каштуе дзесьці 300 долараў, трэба мільён тэлевізараў памножыць на 300 долараў — і атрымаецца выручка 300 мільёнаў долараў.
Яна павінна была быць такой. Але я ўбачыў у тым дакуменце выручку 70 мільёнаў долараў, ці менш у чатыры разы. Гэта кажа аб тым, што гаворка ідзе не пра выпуск тэлевізараў, а пра іх прамысловую зборку.
«Гарызонт» выпускае чужыя мадэлі тэлевізараў з чужых камплектуючых і атрымлівае за гэта грошы — тыя 70 долараў за штуку, якія плацяць за прамысловую зборку.
То-бок пад выглядам буйнога холдынгу, які быццам бы выпускае некалькі мільёнаў штук прадукцыі, насамрэч хаваецца поўная страта кампетэнцыі і тое, што мы проста збіраем чужую прадукцыю. Вось так круцім гэтай адвёрткай і адпаведна атрымліваем грошы.
І калі Лукашэнка кажа пра развіццё холдынгу і пра лакалізацыю, ён хавае за гэтым тое, што на вытворчасці няма ніякай лакалізацыі, што гэта ўсё чужыя кампаненты і амаль чужыя тэлевізары.
Галоўная праблема ў гэтым. І гэта праблема не вырашальная, таму што, паўтару, мы страцілі кампетэнцыі.
Ці можа Беларусь нармальна працаваць на зборачным прадпрыемстве? Канешне, і можа нешта атрымліваць за гэта.
Ці ёсць у гэтым сэнсе чым ганарыцца? Я лічу, што беларусам няма чым тут ганарыцца, таму што гэта чужое прадпрыемства.
Няхай яно мае назву «Гарызонт», няхай яно мае ўласнікам дзяржаву, але гэта чужое прадпрыемства.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное