Конвейер репрессий. В Витебске милиция снова пошла за теми, кого внесли в базу «Беспорядки»

Хроника политического преследования 5 августа.

У Віцебску міліцыя ізноў пайшлa па тых, каго ўнеслі ў базу «Беспорядки»

Милиционеры приходят домой к людям, которых привлекали к ответственности за участие в несанкционированных массовых акциях во время протестов 2020 года. Проверяют место прописки и телефоны, сообщает Віцебская вясна.

Уже известно о нескольких случаях, когда результатом таких проверок стали административные дела за «распространение экстремистской информационной продукции» (ст. 19.11 КоАП). Людей ждут суды и возможные штрафы или аресты.

База «Беспорядки» была создана по поручению Александра Лукашенко после массовых протестов в августе 2020 года для контроля, учета и сбора статистики.

Официально она называется «Единая информационная система учета участников акций протеста», о ее запуске объявили в декабре 2020 года.

Туда включены данные о задержанных или просто идентифицированных на несанкционированных массовых мероприятиях.

В основном это люди, осужденные по административным статьям (ранее статья 23.34, сейчас — 24.23 КоАП), а также администраторы и участники локальных Telegram-каналов.

Спецслужбы выведваюць інфармацыю пра канферэнцыю «Новая Беларусь»

Праваабаронцам стала вядома, што беларускія сілавікі актывізавалі спробы збору звестак напярэдадні канферэнцыі «Новая Беларусь», якая пройдзе з 7 па 9 жніўня ў Варшаве. Невядомыя акаўнты пішуць беларусам і распытваюць: ці плануе чалавек на яе паехаць і як да яе рыхтуецца.

Адзін з такіх акаўнтаў прадставіўся «Сяргеем з Мінска».

ID акаўнтаў, якія пішуць: 7215425509, 5239146665, 7704668859, 7106779624.

Праваабаронцы нагадваюць, што напрыканцы ліпеня Спецслужбы актыўна спрабавалі завербаваць прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады.

У сувязі з гэтым прэс-служба Святланы Ціханоўскай заклікала захоўваць пільнасць і прытрымлівацца наступных правіл бяспекі:

  • Карыстайцеся толькі нашымі афіцыйнымі каналамі. Уся камунікацыя вядзецца выключна праз пацверджаныя рэсурсы і афіцыйную пошту. Мы ніколі не пішам з прыватных акаўнтаў у месенджарах без папярэдняга ўзгаднення.
  • Будзьце насцярожаныя да «журналістаў» і «актывістаў». Любыя прыватныя запыты ад незнаёмых асобаў, якія прадстаўляюцца рэпарцёрамі ці грамадскімі дзеячамі, варта разглядаць як спробу спецслужбаў атрымаць вашыя асабістыя даныя.
  • Не згаджайцеся на «простыя даручэнні». Калі вам прапануюць «на час стаць фатографам», зрабіць запіс ці перадаць матэрыялы — гэта спроба вярбоўкі і ўцягвання ў супрацоўніцтва з сілавікамі.
  • Што рабіць, калі вам напісалі? Фіксуйце (скрыншоты паведамленняў), ігнаруйце, блакуйце, надавайце агалоску (калі ёсць такая магчымасць).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)